VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

шаг 4 из 5
Нажмите на кнопку "Запустить тест"
и Ваши ученики смогут его проходить на ПК или телефонах, а Вы смотреть их оценки
(если тест НЕ подходит то выберите другой тест)


Тема теста: Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак
Описание:
Использовано: 6 раз

Запустить тест



Вопрос № 1
1.Адзначце віды сувязі, якія спалучаюцца ў складаным сказе з наступнай схемай: [ ], (бо...), але [ ].
   злучальная і падпарадкавальная;
   бяззлучнікавая і злучальная
   бяззлучнікавая і падпарадкавальная;
   бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная
   аднародная і неаднародная.

Вопрос № 2
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак:
   Наперадзе ляжала вёска, справа, ахутанае туманам, віднелася люстэрка азярка, з левага боку, крыху наўзбоч, узвышаўся парослы сасоннікам пагорак
   Голас прагучаў непадалёку ад мяне, але я спачатку не пазнаў, хто гэта сказаў, бо жанчыны той не бачыў
   Праз некалькі гадзін зноў загрымелі артылерыйскія стрэлы, потым пачуўся кулямётны агонь, а праз яго прарваўся і страшны гул танкавых матораў
   Сняжок пакрыў і тое месца, дзе яшчэ пазаўчора ляжала старое, паламанае крэсла, якое хтосьці нядбалы так і пакінуў на самай сцяжыне
   Побач з палянай раскінулі свае купчастыя шаты магутныя дубы, а за ўзгоркам, у нізіне, узвышаліся змрочныя, калматыя яліны, стройныя беластволыя бярозы і трапяткія асіны

Вопрос № 3
Адзначце складаныя сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю частак
   Музычная праграма закончылася, пачалі перадаваць тэлевізійныя навіны, і я прымусіў сябе прыслухацца да голасу сімпатычнай дыктаркі
   На другую палову дня хіліцца сонца, спадаючы на сосны, і спакайнейшым робіцца яго святло там, дзе шырэй расступаюцца дрэвы, адкрываючы дарогу
   Я ніколі не чуў, як спяваюць гэтую песню, не ведаў мелодыі, але ад гэтага яна яшчэ больш хвалявала
   Вішні ды слівы ўжо адцвіталі, але яблыні асыпаліся самай квеценню, ад якой ноч, здавалася, спачывала ў святле пражытага дня
   Тым часам зусім сцямнелася, вакол у прытуманенай прасторы поля было поўна невыразных плям і ценяў, якія будзілі цьмяную трывогу ў душы

Вопрос № 4
Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю
   Яшчэ ляжыць снег, яшчэ мурашкі не выпаўзлі з мурашнікаў, а ўжо выводзіць птушанят крумкач
   Мінуў бальнічны дзень, у палаце даўно ўсе сцішыліся, нянечка выключыла лямпу, і было тут цёмна, толькі з калідора праз матавае шкло ў дзвярах сачылася жоўтае святло
   Ужо добра развіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень
   Хмара на гарадок найшла неспадзявана: свяціла нізкае сонца, і раптам у вокнах пацямнела
   З нізкіх шэрых хмар, якія вецер гнаў ледзь не пад стрэхамі хат, паліліся дробныя, але зацяжныя дажджы, пад нагамі пачало чарнець лісце, яно перамешвалася з чорнай мокрай граззю

Вопрос № 5
.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі
   Брат ледзьве паспявае бегчы: кепачка спаўзла ў яго набок, брыль каля самага вуха, а дзядзька цягне, цягне яго за руку
   Спачатку мігціць калоссе паабапал вузкай дарогі, а тады пачынаецца грэбля і паша, дзе ўжо нікога няма: ні дзяцей, ні свіней, ні гусей
   Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні гром, ні мароз
   Я зразумеў, што за мной назіраюць і мне зрабілася ніякавата
   У гэтай хлусні і ў гэтай злосці былі свае прычыны: усім не хапала цеплыні, звычайнай увагі, якая так патрэбна чалавеку

Запустить тест

help Помощь по сайту