VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

шаг 4 из 5
Нажмите на кнопку "Запустить тест"
и Ваши ученики смогут его проходить на ПК или телефонах, а Вы смотреть их оценки
(если тест НЕ подходит то выберите другой тест)


Тема теста: Кантрольны тэст
Описание:
Использовано: 2 раз

Запустить тест



Вопрос № 1
1. Адзначце радкі, у якіх выразы з’яўляюцца словазлучэннямі:
   блакітны небакрай
   самы цікавы
   сонца ўзышло
   няхай прыязджае
   некалькі слоў

Вопрос № 2
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным:
   халодны дзень
   вучыцца добра
   глядзець тэлевізар
   хатка бабра
   жаданне дапамагчы

Вопрос № 3
3. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:
   І ўсё навокал ажыло і павесялела
   Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў
   Шумяць бярозы, груша пад паветкай
   Бабіна лета настала
   Надарылася і навальніца з бурным, імклівым дажджом, доўгім старэчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак

Вопрос № 4
4. Адзначце радкі, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:
   Найлепшае сведчанне таму __ праца самога Якуба Коласа
   Талент __ гэта не толькі праца, а і мужнасць
   На круглым маленькім лісточку ззяе бліскучая кропелькаіскрынка, ды кропелька __ не вадзяная
   Легендарнае возера Свіцязь! Ты __ беларускае мора, невялічкае, але такое ж чыстае, светлае, прыветлівае
   Сосны __ нібы воіны на варце цішыні і адвечнага спакою

Вопрос № 5
5. Вызначце від выказніка ў сказе: Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам
   Просты дзеяслоўны
   састаўны дзеяслоўны
   састаўны іменны

Вопрос № 6
6. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены коскамі правільна:
   Вецер калыхаў высокія жоўтыя сосны, і яны шумелі несціхана вакол заставы, пасля супакойваліся і ціха шапталі пра нешта сваё, таемнае і адвечнае
   Раніцаю на ўслоне ляжалі пяць боханаў хлеба пышных, зарумяненых, злёгку асвежаных вадою і даспявалі, укрытыя даматканым ручніком
   Я амаль забыўся пра тую мімалётную, франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васямнаццаць год, калі заняўся літаратурай
   Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна
   Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася, быццам з-пад зямлі, круглае, чырвонае сонца

Вопрос № 8
8. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены няправільна:
   Лес заўсёды шумеў: узімку і ўлетку, вясной і ўвосень
   Паўната адчування шматграннасці жыцця, непасрэдная жывая сувязь з людзьмі, пачуццё адказнасці перад народам — усё гэта складае змест паэтычных кніжак Пімена Панчанкі
   А ты, сведка нязмернага часу, плывеш і плывеш удаль, убіраючы ў сябе ўсё — добрае і благое, радаснае і скрушнае
   Калі ж у маі сямнаццатага года пагасла апошняя свечка, побач не было нікога: ні бацькоў, ні сваякоў, ні сяброў
   Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды — у полі, у лесе, у горадзе

Вопрос № 9
9. Адзначце двухсастаўныя сказы:
   Папараць жоўтая, буланая, а месцамі чырвоная, як агонь
   У расчыненыя дзверы павеяла вільготнай свежасцю
   Ды і з выгляду ён — хлопец нішто сабе
   Хто з грыбнікоў не ведае своеасаблівага паху маладых, толькі што сабраных дароў прыроды
   Са свайго языка спусціш, на чужым не зловіш

Вопрос № 10
10. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
   паслаць па бацьку
   падзякаваць сябра
   кватэра на два пакоі
   насміхацца над няўмелым
   накіравацца ў грыбы

Запустить тест

help Помощь по сайту