VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

шаг 4 из 5
Нажмите на кнопку "Запустить тест"
и Ваши ученики смогут его проходить на ПК или телефонах, а Вы смотреть их оценки
(если тест НЕ подходит то выберите другой тест)


Тема теста: Сказы са звароткамі, пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі Варыянт 1
Описание:
Использовано: 5 раз

Запустить тест



Вопрос № 1
1. Адзначце радкі, у якіх ёсць звароткі:
   1) — Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым, — сказаў бацька
   2) І раптам, як гэта бывае ў сне, і ты, і піраміда прапалі… (Я. Брыль).
   3) Дзе ён, яе Васілёк, чаму не вярнуўся?.. (Я. Брыль).
   4) А сыночак мой, а сіраціначка мая, ніхто цябе не пашкадуе, ніхто цябе не абароніць
   5) — Я — Пахом Сяргеевіч Лебедзеў. Гэта — мая жонка, Марыя Данілаўна. А гэта — наш сын, Сярожа

Вопрос № 2
2. Адзначце радкі, у якіх ёсць развітыя звароткі:
   1) Старэнькая мая! Даруй мне за ўсе крыўды, за грубасць… (Я.Брыль).
   2) — Брава, дзед! — пахвалілі яго вайскоўцы (Я. Колас)
   3) — Памажы мне, Наталка, сабраць на стол (В. Праскураў).
   4) — Птушанятка маленькае, як цябе там, — Галачка? — трошачкі больш прытуліся да таткі (Я. Скрыган).
   5) Цішэй вы, хлопцы! — строга супакойвае бацька (В. Карамазаў).

Вопрос № 3
3. Адзначце сказы, у якіх звароткі выдзелены правільна:
   1) — Ох таварыш камандзір, — уздыхнуў дзед Талаш, — новага шмат, ды не цешыць яно! (Я. Колас).
   2) — Няўжо, ты, дзед, такі дужы? — не паверыў Букрэй (Я. Колас).
   3) — Да каго ж мне звярнуцца, як не да вас, таварышы чырвонаармейцы? (Я. Колас).
   4) — Ну што, герой, прыйшоў? — дачытаўшы старонку, папытаўся Цішка Гартны (Я. Скрыган).
   5) Багата, родная ты, мова… (П. Броўка).

Вопрос № 4
4. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя словы, словазлучэнні ці сказы:
   1) Відаць, птах адчуў ласку людзей (Я. Пархута)
   2) І на гасцінцы, і ў мястэчку, на ўсім — так добра знаёмым і якім жа кароткім цяпер — шляху ад роднай хаты добрыя людзі бачылі яе пакутніцкі шлях (Я. Брыль).
   3) На жаль, у асобных людзей яшчэ абыякавыя адносіны да прыроды, спажывецкія (Я. Пархута).
   4) І нават калі ўжо ведаў, што гэта няпраўда, усё роўна кожнае прозвішча выклікала свой вобраз (Я. Скрыган).
   розвішча выклікала свой вобраз (Я. Скрыган). 5) На галаве, ссунутая на патыліцу, неяк не па часе (быў толькі пачатак верасня) па-заліхвацку дзіўна сядзела аблезлая шапка-аблавушка (В. Праскураў).

Вопрос № 5
5. Адзначце радкі, у якіх значэнне пабочных слоў вызначана правільна:
   1) Ішлі мы з табой, здаецца, пясчанай пустыняй (Я. Брыль) — меркаванне, меншая ступень упэўненасці
   2) Рагнеда чакала лета, калі да яе, па звычаях таго часу, павінен быў прыехаць жаніх (К. Тарасаў) — заўвага пра спосаб афармлення думкі.
   3) Як гаворыць легенда, Рагвалод паслаў свайго брата Тура на поўдзень, і той заснаваў на рацэ Прыпяць горад-крэпасць Тураў… (У. Бутрамееў) — крыніца паведамлення.
   4) Мабыць, перш чым уводзіць новае слова, трэба… прыслухацца да жывой гаворкі… (А. Каўрус) — паслядоўнасць выкладання думак.
   5) На шчасце, я ад маці не чуў нічога падобнага (В. Жуковіч) — розныя пачуцці (задавальненне).

Вопрос № 6
6. Адзначце сказы, у якіх пабочныя словы (словазлучэнні) аддзяляюцца ад злучніка коскамі:
   1) А__ можа, гэта таму, што глыбока задумаўся (І. Шамякін)
   2) Далёкімі, а__ галоўнае, амаль недасягальнымі здаваліся мары пра будучыню (С. Александровіч).
   3) Карціна называлася «Першы мірны дзень», але__ на думку многіх, нічога не мела агульнага з гэтай тэмай (Я. Скрыган).
   4) Маці ніколі не скардзілася, што гэтак далёка Віця, што Маня, хоць__ здавалася б, не так і далёка, а ўсё адно прыязджае рэдка (В. Жуковіч).
   5) За дзясятак кіламетраў ад вёскі быў аэрадром, і__ вядома ж, жыхары прывыклі, што над ім кожны дзень кружацца самалёты (Я. Маўр).

Вопрос № 7
7. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выступаюць у ролі пабочных слоў і выдзяляюцца коскамі:
   1) Зіна аказваецца гэта бачыла, бо ішла ў школу следам за Данікам (А. Савіцкі).
   2) Здавалася ёй, што гэта не бронзавы салдат стаіць на пастаменце, а яе сын Віктар (М. Плотнікаў).
   3) У хлопчыка на галаве была новая шапка, якую ён надзеў відаць першы раз (Я. Брыль).
   4) Пахі гэтыя поўнілі сад, вуліцу, уся зямля здавалася была поўная квецені, пахаў (І. Мележ).
   5) Здалёк відаць невялічкая, але вельмі акуратненькая хатка, абшаляваная дошкамі і пафарбаваная ў жоўты колер (Я. Васілёнак).

Вопрос № 8
8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска:
   1) А Верыну вёску__ па яе словах__ я ўяўляў зусім іншаю (Я. Сіпакоў).
   2) Будыніна, якую Канстанцін Сцяпанавіч жартаўліва назваў палацам і да якой ён з Валодзем падышоў__ нарэшце, была звычайная хатка пуцявога абходчыка (Я. Васілёнак).
   3) Мне падумалася: якая яна__ напэўна__ клапатлівая і як добра разумее чужую радасць (І. Мележ)
   4) Цяпер__ здаецца, што гэта не ўспамінаецца, а сніцца… (А. Жук)
   5) Вобраз Беларусі__ безумоўна__ змяняўся ў залежнасці ад пары года, надвор’я, настрою (У. Калеснік).

Вопрос № 9
Прачытайце. Вызначце тып тэксту. Адказ запішыце. Лес выхаваў характар беларуса. Наш чалавек і лес — родныя, і таму беларус любіць яго. Любіць паўночныя саснякі з імхом. Любіць змрочныя яловыя лясы з цэлымі бародамі сівога моху на ствалах. Безумоўна, любіць сонечны россып папараці і зараснікі ляшчыны. І вядома ж, любіць шыракалістыя лясы поўдня… Нават драбналессе з бялюткімі бярозамі і асінамі, нават змрочныя і балотныя чорна-альховыя лясы дарагія яму. Нарэшце, лес корміць, лес грэе і дровамі, і сценамі хат, і проста так. Лес бароніць у выпадку небяспекі, нашэсця, вайны. Менавіта таму апошнім часам столькі ўвагі надаецца захаванню, абароне і развядзенню лясоў (Паводле У. Караткевіча).
Ответ: разважанне

Запустить тест

help Помощь по сайту