.
шаг 4 из 5
и Ваши ученики смогут его проходить на ПК или телефонах, а Вы смотреть их оценки
(если тест НЕ подходит то выберите другой тест)
Тема теста: Сказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Описание:
Использовано: 15 раз
Запустить тест
Вопрос № 1
Адзначце прыметы, уласцівыя аднародным членам сказа:
а) Адказваюць на адно і тое ж пытанне;
б) удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх сказаў;
в) адносяцца да аднаго і таго ж слова;
г) выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю;
д) можна паставіць пытанне ад аднаго слова да другога.
а
б
в
г
д
Вопрос № 2
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі:
а) Белая заслона снегу закрывала БУДЫНКІ І ДВАРЫ.
б) Навокал усё ГУЛО, ТРЭСЛАСЯ, ВЫЛА, СКУГОЛІЛА...
в) Ні КАНЦА ні КРАЮ не відаць пустыні.
г) А журавель МАХАЎ І МАХАЎ аслабелымі крыламі, пяўся наперад
сваёй доўгай выгінастай шыяй, але дагнаць чародку не мог.
д) Навокал СЦІШАНА, СТОЕНА радавалася цеплыні і сонцу поле.
а
б
в
г
д
Вопрос № 3
Адзначце сказы з двума радамі аднародных членаў:
а) З тае восені можна было і спяваць, і размаўляць, і вучыцца на
роднай мове.
б) І неба, і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу
цемрадзі.
в) У гэтым крыку была і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі
папрок да нас, дарослых і разумных людзей.
г) Сустрэліся хваінка з ялінкаю, абняліся.
д) Нічога не кажа бацька, маўчыць, упарта, сцята маўчыць.
а
б
в
г
д
Вопрос № 4
Адзначце сказы, у якіх азначэнні з’яўляюцца аднароднымі:
а) Яна яшчэ доўга глядзіць на сумны пагорак, гразкую дарогу і
бачыць над гэтай мясцінай той цёмны майскі адвячорак…
б) Быў цёплы чэрвеньскі дзень.
в) Можа, маці нагадаўся яе басаногі хлопчык Віця, віхрасты,
рухавы і настойлівы?
г) Байцы паўзлі па снежным полі і раптам у вячэрняй цішыні
пачулі слабы чалавечы голас.
д) А ў душы ўжо шырыліся, грымелі тугой пяшчотныя, дарагія
ўспаміны з таго далёкага, што стала ўжо мінулым.
а
б
в
г
д
Вопрос № 5
Адзначце сказы, у якіх ёсць аднародныя выказнікі:
а) Данік не сцярпеў, наважыўся быў устаць і расказаць, як усё
было.
б) Зарава пажару калыхалася над ракою, над лесам, запальваючы
чырванню рэдкія хмурынкі ў небе.
в) Жыццё неяк памеркла адразу, стала шэрым, панурым.
г) Нас вабілі прыгоды, небяспечныя, але цікавыя падарожжы ў
незнаёмыя краіны, пошукі скарбаў, сутычкі з ворагамі, пагоні, подзвігі, пазнанне свету, што быў далёка ад нас.
д) Навокал непранікальная заслона снегу, дзе ўсё мітусілася,
рухалася, хадзіла ходырам, бы ў нейкім тлумным дзікім танцы.
а
б
в
г
д
Вопрос № 6
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў патрэбна паставіць
коску:
а) Сын жа кінуўся да дзвярэй, з усяе сілы націснуў на клямку
рукамі, выскачыў на двор _ і ўжо там моцна заплакаў.
б) Пах напаўняў хату _ расплываўся па двары _ падбадзёрваў _ абуджаў радасць.
в) Сякера гупала нячаста _ рытмічна.
г) Праз гадзіну яны ўжо добра адышліся ад таго балота _ ды
брылі па пахілым доўгім касагоры.
д) Ні Міця _ ні я тады нават не здагадваліся, што цікавае ёсць і
паблізу нас.
а
б
в
г
д
Вопрос № 7
Адзначце сказы, у якіх патрэбна паставіць двукроп’е:
а) Побач з букетам ляжала шмат іншых кветак чырвоныя гваздзікі, ружы, белыя рамонкі.
б) На сене валяліся вялікія і маленькія камякі, пер’е, пух усё, што засталося ад няўдалага гнязда.
в) Патап Хведаравіч радаваўся сынавай падмозе, вучыў Якуба, як лячыць сосны, дубы, бярозы, яліны.
г) Падышоў гружаны цягнік жалезныя платформы з гарматамі, некалькі закрытых вагонаў, дзясятак цыстэрнаў.
д) На гэтым невялічкім вадаёме вадзілася шмат рыбы серабрыстыя карасікі, уюны, іншая драбяза.
а
б
в
г
д
Вопрос № 8
Адзначце прыклады, у якіх схема правільна перадае сувязь аднародных членаў сказа:
а) Даўно павыгаралі, павылінялі кветкі, паблякла нават неба, і ўсё гэта, здавалася, было зараз аднаго рыжага колеру.
[ O, O, O].
б) Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая.
[ і O, O і O ].
в) Грыбы, ягады, арэхі, шчаўе на лугавінах – усё неслі дамоў.
[ O, O, O, O - А].
г) Як загадкавы чараўнік, раскладвае ён колеры, рэзкія, свежыя, без паўтаноў.
[O, O, O ].
д) Выйдзе гарнастай на паляванне звечара, а то і ў вёску забрыдзе, а пад раніцу вернецца ў сваё сховішча і будзе чакаць там новага вечара.
[O, O, O, а то і O, а O, O].
а
б
в
г
д
Вопрос № 9
Высачэзныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвышаюцца над усімі і складаюць найбольшую славу зямлі, якая іх узгадавала. Але яны зусім не прыніжаюць высакароднай выносістасці карабельных сосен, кашлатых вастраверхіх ялін, кучаравых клёнаў і цяністых ліп, мускулістых вязаў і светлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы, і трапяткія асіны, і лагодныя таполі, і сціплыя вольхі… А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў, дзівосная сімфонія гукаў і шумаў!..
Вызначце, які сродак сувязі ўжыты для сувязі першых трох сказаў у тэксце:
а) прыслоўі;
б) займеннікі;
в) сінонімы;
г) паўтор слоў;
д) часціцы.
а
б
в
г
д
Вопрос № 10
Высачэзныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвышаюцца над усімі і складаюць найбольшую славу зямлі, якая іх узгадавала. Але яны зусім не прыніжаюць высакароднай выносістасці карабельных сосен, кашлатых вастраверхіх ялін, кучаравых клёнаў і цяністых ліп, мускулістых вязаў і светлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы, і трапяткія асіны, і лагодныя таполі, і сціплыя вольхі… А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў, дзівосная сімфонія гукаў і шумаў!..
Вызначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў тэксце. Адказ запішыце словам.Ответ: шэсць
Запустить тест