VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

шаг 4 из 5
Нажмите на кнопку "Запустить тест"
и Ваши ученики смогут его проходить на ПК или телефонах, а Вы смотреть их оценки
(если тест НЕ подходит то выберите другой тест)


Тема теста: Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
Описание:
Использовано: 1 раз

Запустить тест



Вопрос № 1
Адзначце правільнае сцверджанне:
   Прыназоўнік – гэта самастойная часціна мова.
   Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.
   Вытворныя прыназоўнікі паходзяць толькі ад назоўнікаў
   Прыназоўнікі звязваюць аднародныя члены сказа паміж сабой.

Вопрос № 2
Вызначце, у якім словазлучэнні прыназоўнік выражае аб’ектныя адносіны:
   сустрэцца ў нядзелю
   трымацца за парэнчы
   дзяліць па справядлівасці
   завушніцы з бурштыну

Вопрос № 3
Вызначце невытворны прыназоўнік:
   пры дапамозе
   насупраць
   дзеля
   дзякуючы

Вопрос № 4
Вызначце вытворны прыназоўнік:
   выключаючы
   праз
   на
   ад

Вопрос № 5
Вызначце прыназоўнік, утвораны ад назоўніка:
   збоку
   упоперак
   пры дапамозе
   выключаючы

Вопрос № 6
Вызначце прыназоўнік, утвораны ад прыслоўя:
   з мэтай
   уключаючы
   у імя
   уздоўж

Вопрос № 7
Вызначце прыназоўнік, утвораны ад дзеепрыслоўя:
   шляхам
   паміж
   пачынаючы ад
   у гонар

Вопрос № 8
Адзначце спалучэнне слоў з вытворным прыназоўнікам:
   цераз поле
   шляхам паўтарэння
   дзеля брата
   на парце

Вопрос № 9
Адзначце спалучэнне слоў з невытворным прыназоўнікам:
   акрамя яе
   пасярод хаты
   вакол яго
   пасля заканчэння

Вопрос № 10
Адзначце сказ, у якім слова вакол (навокал) з’яўляецца прыназоўнікам:
   Вакол кветніка невысокая агароджа.
   Вакол нічога не відаць.
   Шумеў навокал лес.
   Цемра панавала вакол.

Запустить тест

help Помощь по сайту