VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

клонировать тест

Тема теста: Кантрольная тэставая работа Варыянт 1
Описание:
Использовано: 8 раз


Вопрос № 1
Адзначце радкі, у якіх выразы з'яўляюцца словазлучэннямі: 1) блакітны небакрай; 2) самы цікавы; 3) сонца ўзышло; 4) няхай прыязджае; 5) некалькі слоў.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 2
Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні: а) больш пяці кілаграмаў; б) дом на тры паверхі; в) захварэць на грып; г) чуць сваімі вушамі; д) сумаваць па маці.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 3
Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным: а) халодны дзень; б) вучыцца добра; в) глядзець тэлевізар; г)хатка бабра; д) жаданне дапамагчы.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 4
Адзначце неразвітыя сказы: а) У хаце цёпла. б) Заспявалі птушкі. в) Вечар надышоў хутка. г) Дзень цёплы. д) Чалавек ціхі і спакойны.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 5
Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне: а) I ўсё навокал ажыло і павесялела. б) Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў . в) Шумяць бярозы, груша пад паветкай. г) Бабіна лета настала. д) Надарылася і навальніца з бурным, імклівым дажджом, доўгім старэчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак .
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 6
Адзначце радкі, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік: а) Найлепшае сведчанне таму __ праца самога Якуба Коласа. б) Талент __ гэта не толькі праца, а і мужнасць . в) На круглым маленькім лісточку ззяе бліскучая кропелька- іскрынка, ды кропелька __ не вадзяная. г) Легендарнае возера Свіцязь! Ты __ беларускае мора, невялічкае, але такое ж чыстае, светлае, прыветлівае. д) Сосны __ нібы воіны на варце цішыні і адвечнага спакою .
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 7
Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены галоўныя члены: а) У паветры БЫЛО ціха. б) НАСТАЎНІК СПЫНІЎСЯ З ВУЧНЯМІ на сухім месцы ў лесе. в) НЕКАТОРЫЯ З ПАЧАТКОЎЦАЎ ледзь-ледзь БЛІСНУЛІ ў друку і неўзабаве ЗНІКЛІ. г) МНЕ часта ДАВОДЗІЛАСЯ БАЧЫЦЬ Янку Купалу на розных сходах, мітынгах, пасяджэннях. д) НОЧ БЫЛА ХАЛОДНАЯ І ЦЁПЛАЯ .
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 8
Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі: а) Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары... б) Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. в) Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на гладка спілаваным пні г) Гукі песні смела ўразаліся ў цішышо ночы і бойка плылі за рэчку. д) Па вузкім травяністым беразе вузенькая сцежачка вяла да прымкнутага чоўна.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 9
Вызначце від выказніка ў сказе: Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам. а) просты дзеяслоўны; б) састаўны дзеяслоўны; в) састаўны іменны.
   а
   б
   в

Вопрос № 10
Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў правільнай форме: а) Розная драбяза, накшталт мухаловак, сітавак, ляціць групкамі. б) За дзесяць гадоў большасць дрэў паспяваюць вырасці і даваць плады. в) Мінулі пяць стагоддзяў. г) Трое байцоў стаяла пры абозе. д) Васіль з Ганнай гаварылі, не хаваючы сваёй трывогі.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 11
Адзначце двухсастаўныя сказы: а) Гэта было добра вядома і без гадзінніка. б) Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія. в) Дзень быў ясны, блакітны. г) Легендарнае возера Свіцязь! д) А авёс зжалі нядаўна.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 12
Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі ў першай групе і іх відамі ў другой: 1) Пацягнула вільгаццю. 2) Дыхаю і не магу надыхацца. 3) Ад крадзенага не пасыцееш. 4) Апоўдні падагналі аўтобус. 5) Ноч. А. Абагульнена-асабовы. Б. Назыўны. В. Няпэўна-асабовы. Г. Пэўна-асабовы. Д. Безасабовы.
Ответ 1: Ответ скрыт

Вопрос № 13
Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены (або не выдзелены) коскамі правільна: а) Бруіцца сярод зыбкіх тарфяных берагоў блізкая рака, ціхая, але вяртлявая. б) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. в) Хадзіла ў вёскі, на хутары несла моладзі жывое слова праўды. г) Юлька падкінула асколак у руках, нібы ўзважвала яго вартасці, і ціха прамовіла... д) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 14
Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: а) На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай ЛЕС, дальнія БАЛОТЫ і сухое ПОЛЕ. — аднародныя дапаўненні. б) Крыштальныя КРЫНІЦЫ, быстрацечныя РЭЧКІ і жвавыя РУЧАІ жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу – аднародныя дзейнікі. в) Кожная пара года па-свойму ПРЫВАБНАЯ, ПРЫГОЖАЯ — аднародныя азначэнні. г) Некуды КЛІЧА, ВАБІЦЬ цябе жыццё, і ЎЗДЫМАЮЦЦА грудзі ад глыбокага дыхання — аднародныя выказнікі. д) Вясна — малады, бурлівы ВІР жыцця, імклівы, неспакойны РУХ у неакрэсленыя прасторы... — аднародныя выказнікі.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 15
Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены правільна: а) Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню; вучоны, які, збіраючы словы, складае слоўнік; дзяды, што апавядаюць пра мінулае роднай зямлі. б) Лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў. в) I матчыпы словы, і ласка яе, і такі знаёмы дамашні пах — усё гэта вярнула Івану адчуванне радасці жыцця. г) У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімой заўсёды прыгожы ён, наш любы край. д) I куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, па трухлявыя пні — усё было заплецена павуціннем.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 16
(1) Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцёпку. (4) Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка — засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў (Я.Колас). Адзначце спосаб сувязі сказаў у тэксце: а) паслядоўная; б) паралельная.
   а
   б

Вопрос № 17
(1) Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцёпку. (4) Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка — засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў (Я.Колас). Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме «назоўнік + назоўнік».
Ответ 1: Ответ скрыт

Вопрос № 18
(1) Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцёпку. (4) Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка — засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў (Я.Колас). Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і граматычную аснову.
Ответ 1: Ответ скрыт

Вопрос № 19
Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў сказе. Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў а) адзін; б) два; в) тры; г) чатыры.
   а
   б
   в
   г


Если Вы учитель, то Вы можете запустить этот тест на компьютерах и телефонах своих учеников. Ваши ученики проходят наш интерактивный тест, а мы Вам предоставляем всю информацию по тесту (ФИО ученика, баллы, оценка, время) и всё это бесплатно
Запустить тест       подробнее о сайте




help Помощь по сайту