VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

клонировать тест

Тема теста: Сказы з адасобленымі членамі Варыянт 1
Описание:
Использовано: 6 раз


Вопрос № 1
1. Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі: а) Толькі недзе далёка па ўсходзе абазначылася светласць неба, але ноч, кароткая, летняя, ужо заканчвалася. б) Калі пад’ехалі людзі, то са здзіўленнем убачылі, што Мікітка спакойны, вясёлы, нібы з ім нічога асаблівага не здарылася. в) Лапінкамі чырванеў чабор, угрэты і духмяны на сонцы. г) Потым крыніца цякла новаю вузкаватаю канаваю, з роўнымі і стройнымі алешынамі, з вадой, якая пахла жалезнаю рудою. д) Збоку ціха паплыў нізкі бераг, з балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 2
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца: а) Снег цямнеў, і НУДНЫ, БЕСПРАСВЕТНЫ церусіў дождж. б) Нават ЗАЦЯРУШАНЫЯ СНЕГАМ сосны здаюцца нейкімі іншымі — маленькімі, прысадзістымі. в) На другі дзень, калі бацька і маці сядзелі на канапе, да іх падбег Толя ВЯСЁЛЫ, ШЧАСЛІВЫ. г) Не ведаю, чым кінуўся мне ў вочы томік у ЦВЁРДЫМ ПЯРЭСТЫМ ПЕРАПЛЁЦЕ. д) Нейкі час яны не ведалі, што рабіць, і АШАЛОМЛЕНЫЯ стаялі на мяжы.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 3
Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі (знакі прыпынку не пастаўлены): а) На галінках замест лісця віселі кропелькі вады. б) У хаце было асабліва светла. в) Пазней нічога ўжо не было акрамя ўспышак усё таго ж агню. г) Першым пасяленцам асабліва моладзі старыя расказвалі пра безліч гусей і качак. д) Сёння змоўклі нават сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 4
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: а) Бярозка няясна пачувала волю, прастор, сонца _ і, стоячы тут, сярод гэтых дрэў, ні з кім не гаварыла пра свае думкі. б) Яны [птушкі] то _ гойдаючыся _ пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле. в) Лідачка пакаштавала, скрывілася _ і, адсунуўшы ўбок талерку, пачала разглядаць малюнкі ў новым часопісе для жанчын. г) Нарэшце ў дзверы звопяць _ і, паважна ступаючы хворымі нагамі, маці ідзе адчыняць. д) Ужо злазячы долу, аступілася _ і, збаяўшыся, што можа разбіць яйкі, упала.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 5
Адзначце радкі, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца: а) Лявон плыў НЕ СПЯШАЮЧЫСЯ, але ўпэўнена. б) Кожны раз ПРАЧЫНАЮЧЫСЯ знаходзіў вачыма стрэлкі гадзінніка на запаветных рысках. в) Я НЕ АСАБЛІВА ЎСЛУХОЎВАЮЧЫСЯ Ў ІХ СПЕВЫ і то налічыў больш за дзясятак розных спевакоў. г) Я не ведаю, калі ты адпачываеш. Ты нават ясі СТОЯЧЫ. д) Міколкавым сябрам надакучыла стаяць СКЛАЎШЫ РУКІ .
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 6
Адзначце сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі: а) Там, у Кіеве, святкаваў Уладзімір свой шлюб з Рагнедаю. б) Мужчыны, ведаючы, што бяроза можа ўпасці, загадзя, вясною, уцягнулі барану на высокую маладую ліпу. в) Яўген Галубовіч у гасцёўні свапго дома ў Кліўлендзе часцяком раскладваў на стале карту роднай Гомельшчыны і ўяўляў, што едзе ў цягніку. г) Першы зборнік Янкі Купалы «Жалейка» ўбачыў свет у знакамітай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца» ў лютым 1908 года ў Пецярбургу. д) Жаваранак з песняю падымаўся на ўзлеску ў блакіт неба.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 7
Адзначце сказы, у якіх ёсць параўнанні: а) Выцякаў ручаёк з крыніц кіламетры за два адсюль, з-над двух вялікіх, як горы, узгоркаў. б) Рэдкія вываратні нагадваюць дагістарычных жывёлін. в) Супакойвала адно: вёсачка была як рукой падаць. г) Раптам недзе за плячыма жоўтым полымем здрыганулася неба. д) Сена на хаце было накладзена як не да самага вільчыка.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 8
Адзначце сказы, у якіх параўнальны зварот выконвае ролю выказніка: а) — Глядзі, глядзі ў мяне, — сказала рэчка, — бо твая душа чыстая і празрыстая, як мая вада! б) Як завадныя стракаталі конікі. в) Грыбы ж былі маладыя, крэпкія, важкія, шапкі зверху чорныя, а спаднізу белыя, бы кужаль. г) Варта было саступіць на некалькі крокаў з той пазіцыі, адкуль рысаваўся замак, каб ён распаўся, як дым. д) Хлопцы, як мурашкі, абляпілі човен і з натужным крэктам пачалі спіхваць яго ў ваду
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 9
(1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа бялела бяростай, а камель быў чорны. (3)Абапал дарогі раслі такія ж бярозы, старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5)Апалае лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі (Паводле В. Хомчанкі). Выберыце нумар сказа, у якім ужыты адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. а) 1 б) 2 в) 3 г) 4 д) 5
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 10
(1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа бялела бяростай, а камель быў чорны. (3)Абапал дарогі раслі такія ж бярозы, старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5)Апалае лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі (Паводле В. Хомчанкі). Запішыце 4-ы сказ, паставіўшы неабходныя знакі прыпынку.
Ответ 1: Ответ скрыт


Если Вы учитель, то Вы можете запустить этот тест на компьютерах и телефонах своих учеников. Ваши ученики проходят наш интерактивный тест, а мы Вам предоставляем всю информацию по тесту (ФИО ученика, баллы, оценка, время) и всё это бесплатно
Запустить тест       подробнее о сайте




help Помощь по сайту