VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

клонировать тест

Тема теста: Сказы са звароткамі, пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі Варыянт 1
Описание:
Использовано: 8 раз


Вопрос № 1
Адзначце радкі, у якіх ёсць звароткі: а) — Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым, — сказаў бацька. б) І раптам, як гэта бывае ў сне, і ты, і піраміда прапалі... в) Дзе ён, яе Васілёк, чаму не вярнуўся?.. г) А сыночак мой, а сіраціначка мая, ніхто цябе не пашкадуе, ніхто цябе не абароніць. д) — Я — Пахом Сяргеевіч Лебедзеў. Гэта — мая жонка, Марыя Данілаўна. А гэта — наш сын, Сярожа.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 2
Адзначце радкі, у якіх ёсць развітыя звароткі: а) Старэнькая мая! Даруй мне за ўсе крыўды, за грубасць... б) — Брава, дзед! — пахвалілі яго вайскоўцы. в) Памажы мне, Наталка, сабраць на стол. г) Птушанятка маленькае, як цябе там, — Галачка? — трошачкі больш прытуліся да таткі. д) Цішэй вы, хлопцы! — строга супакойвае бацька.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 3
Адзначце сказы, у якіх звароткі выдзелены правільна: а) — Ох таварыш камандзір, — уздыхнуў дзед Талаш, — новага шмат, ды не цешыць яно! б) Няўжо, ты, дзед, такі дужы? — не паверыў Букрэй в) — Да каго ж мне звярнуцца, як не да вас, таварышы чырвона- армейцы? г) — Ну што, герой, прыйшоў? — дачытаўшы старонку, папытаўся Цішка Гартны. д) Багата, родная ты, мова...
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 4
Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя словы, словазлучэнні, сказы: а) Відаць, птах адчуў ласку людзей. б) І на гасцінцы, і ў мястэчку, на ўсім — так добра знаёмым і якім жа кароткім цяпер — шляху ад роднай хаты добрыя людзі бачылі яе пакутніцкі шлях. в) На жаль, у асобных людзей яшчэ абыякавыя адносіны да прыроды, спажывецкія. г) I нават калі ўжо ведаў, што гэта няпраўда, усё роўна кожнае прозвішча выклікала свой вобраз. д) На галаве, ссунутая на патыліцу, неяк не па часе (быў толькі пачатак верасня) па-заліхвацку дзіўна сядзела аблезлая шапка-аблавушка.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 5
Адзначце радкі, у якіх значэнне пабочных слоў вызначана правільна: а) Ішлі мы з табой, здаецца, пясчанай пустыняй — меркаванне, меншая ступень упэўненасці. б) Рагнеда чакала лета, калі да яе, па звычаях таго часу, павінен быў прыехаць жаніх — заўвага пра спосаб афармлення думкі. в) Як гаворыць легенда, Рагвалод паслаў свайго брата Тура на поўдзень, і той заснаваў на рацэ Прыпяць горад-крэпасць Тураў... — крыніца паведамлення. г) Мабыць, перш чым уводзіць новае слова, трэба... прыслу- хацца да жывой гаворкі... — паслядоўнасць выкладання думак. д) На шчасце, я ад маці не чуў нічога падобнага — розныя пачуцці, задавальненне.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 6
Адзначце сказы, у якіх пабочныя словы (словазлучэнні) аддзяляюцца ад злучніка коскамі: а) А _ можа, гэта таму, што глыбока задумаўся. б) Далёкімі, а _ галоўнае, амаль недасягальнымі здаваліся мары пра будучыню. в) Карціна называлася «Першы мірны дзень», але _ на думку многіх, нічога не мела агульнага з гэтай тэмай. г) Маці ніколі не скардзілася, што гэтак далёка Віця, што Маня, хоць _ здавалася б, не так і далёка, а ўсё адно прыязджае рэдка. д) За дзясятак кіламетраў ад вёскі быў аэрадром, і _ вядома ж, жыхары прывыклі, што над ім кожны дзень кружацца самалёты.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 7
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выступаюць у ролі пабочных слоў і выдзяляюцца коскамі: а) Зіна АКАЗВАЕЦЦА гэта бачыла, бо ішла ў школу следам за Данікам. б) ЗДАВАЛАСЯ ёй, што гэта не бронзавы салдат стаіць на пастаменце, а яе сын Віктар. в) У хлопчыка на галаве была новая шапка, якую ён надзеў ВІДАЦЬ першы раз. г) Пахі гэтыя поўнілі сад, вуліцу, уся зямля ЗДАВАЛАСЯ была поўная квецені, пахаў. д) Здалёк ВІДАЦЬ невялічкая, але вельмі акуратненькая хатка, абшаляваная дошкамі і пафарбаваная ў жоўты колер.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 8
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска: а) А Верыну вёску _ па яе словах _ я ўяўляў зусім іншаю. б) Будыніна, якую Канстанцін Сцяпанавіч жартаўліва назваў палацам і да якой ён з Валодзем падышоў _ нарэшце, была звычайная хатка пуцявога абходчыка. в) Мне падумалася: якая яна _ напэўна _ клапатлівая і як добра разумее чужую радасць. г) Цяпер _ здаецца, што гэта не ўспамінаецца, а сніцца... д) Вобраз Беларусі_ безумоўна_ змяняўся ў залежнасці ад пары года, надвор’я, настрою.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 9
Лес выхаваў характар беларуса. Наш чалавек і лес — родныя, і таму беларус любіць яго. Любіць паўночныя саснякі з імхом. Любіць змрочныя яловыя лясы з цэлымі бародамі сівога моху на ствалах. Безумоўна, любіць сонечны россып папараці і зараснікі ляшчыны. І вядома ж, любіць шыракалістыя лясы поўдня... Нават драбналессе з бялюткімі бярозамі і асінамі, нават змрочныя і балотныя чорна-альховыя лясы дарагія яму. Нарэшце, лес корміць, лес грэе і дровамі, і сценамі хат, і проста гак. Лес бароніць у выпадку небяспекі, нашэсця, вайны. Менавіта таму апошнім часам столькі ўвагі надаецца захаванню, абароне і развядзенню лясоў (Паводле У. Караткевіча). Вызначце тып тэксту. Адказ запішыце.
Ответ 1: Ответ скрыт

Вопрос № 10
Лес выхаваў характар беларуса. Наш чалавек і лес — родныя, і таму беларус любіць яго. Любіць паўночныя саснякі з імхом. Любіць змрочныя яловыя лясы з цэлымі бародамі сівога моху на ствалах. Безумоўна, любіць сонечны россып папараці і зараснікі ляшчыны. І вядома ж, любіць шыракалістыя лясы поўдня... Нават драбналессе з бялюткімі бярозамі і асінамі, нават змрочныя і балотныя чорна-альховыя лясы дарагія яму. Нарэшце, лес корміць, лес грэе і дровамі, і сценамі хат, і проста гак. Лес бароніць у выпадку небяспекі, нашэсця, вайны. Менавіта таму апошнім часам столькі ўвагі надаецца захаванню, абароне і развядзенню лясоў (Паводле У. Караткевіча). Выпішыце пабочныя словы з тэксту.
Ответ 1: Ответ скрыт


Если Вы учитель, то Вы можете запустить этот тест на компьютерах и телефонах своих учеников. Ваши ученики проходят наш интерактивный тест, а мы Вам предоставляем всю информацию по тесту (ФИО ученика, баллы, оценка, время) и всё это бесплатно
Запустить тест       подробнее о сайте




help Помощь по сайту