VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

клонировать тест

Тема теста: Сказы з аднароднымі членамі Варыянт 2
Описание:
Использовано: 6 раз


Вопрос № 1
Адзначце прыметы, уласцівыя аднародным членам сказа: а) вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння б) з’яўляюцца раўнапраўнымі па сваім саставе спалучэннямі слоў; в) адносяцца да аднаго і таго ж слова; г) удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх слоў; д) выконваюць розную сінтаксічную функцыю.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 2
2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі: а) Навокал ПЯСОК ды ПЯСОК. б) Гэта мясціна чырвонагаловых ПАДАСІНАВІКАЎ і БЕЛЫХ высокіх чашчавікоў. в) Гэта, брат, не ДАЖДЖЫ, а ЗОЛАТА. г) УЗДЫХАЛІ, ПЛАКАЛІ жанчыны, УГЛЯДАЛІСЯ ў злавесныя водсветы начных пажараў. д) І думкі твае, сагрэтыя цяплом, узнімуцца і ПАПЛЫВУЦЬ, ПАПЛЫВУЦЬ…
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 3
3. Адзначце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў: а) Усё часцей наведваліся немцы, шукалі зброю, партызан. б) Спыніцеся, не ідзіце далей у лес і ўслухайцеся. в) Ногі шасталі па няезджанай дарозе паўз маўклівы і цёмны бярэзнік, разграбаючы ігліцу і апалае лісце, якога тут багата пазбіраў вецер і прыбілі цяжкія асеннія росы. г) Мінуць, прашапочуць лісцем акацый і вербаў гады ў невялікай прыдняпроўскай вёсачцы. д) Разлажылі вялікае цяпло, наладзілі з яловых лапак ды сена добрую пасцель для Гені, ухуталі яе цяплей.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 4
Адзначце сказы, у якіх азначэнні з’яўляюцца неаднароднымі: а) Была золкая зімовая раніца. б) Трэба было пераадолець чыстае, заснежанае поле перад станцыяй Гаршчэчнае. в) Гэта адбылося ў самым канцы вайны ў аўстрыйскіх Альпах, куды ўжо ўладарна прыйшла апошняя ваенная вясна. г) Бушуе над абшарамі сцюдзёны асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гайдае мокрае галлё ў садку. д) Сняжок дробненькі, гусценькі сыпаў і сыпаў зверху.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 5
Адзначце сказы, у якіх ёсць аднародныя выказнікі: а) Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. б) Людзі даўно забыліся пра песні, пра вясёлае слова. в) Лішак гарачыні паглынаюць і рака, і зараснікі аеру, і густыя паплавы, і непралазны алешнік ды лазняк, і бярозы, і хвоі, і ўсялякая зеляніна. г) Зрабіўшы з дзясятак мудрагелістых паваротаў і перасекшы некалькі невялічкіх палянак, узгоркаў і пералескаў, мы неяк раптоўна выйшлі да палетка і спыніліся каля збажыны. д) Сонца адарвалася раптам ад балота, нахвіліну павісла над травою, над купінамі і пачало ўзнімацца вышэй, над лазняком і бярэзнікам.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 6
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў патрэбна паставіць коску: а) Яна не разумела ўсяго, але верыла _ і не адгаворвала, не ўпрошвала яго. б) Можа, яна суцяшала сябе тым, што яе сын Віця _ хоць і загінуў, але жыве на свеце інакшым жыццём – яго памятаюць другія. в) На круглым _ у маршчынах яе твары былі сум і гора. г) Наляцелі шэрай хмарай ненавісныя _ бязлітасныя _ чужынцы. д) На лісціку трыпутніку сядзіць матылёк, дыхае крыльцамі _ залацістымі, рознакаляровымі.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 7
Адзначце сказы, у якіх патрэбна паставіць працяжнік: а) Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня ўсё гэта наш родны край, наша спадчына. б) І колькі яшчэ было розных кветак сініх, ліловых, ярка-чырвоных! в) На гэты час і машыны, і спрэчкі, і штодзённая мітусня ўсе асталіся недзе далёка-далёка. г) Сюды, да крынічкі, прыходзіць і прылятае ўсё лясное насельніцтва ласі і ваўкі, лісы і зайцы, дзікі і алені. д) Якуба Коласа можна было бачыць усюды на вуліцах і плошчах сталіцы, каля зямлянак у далёкіх вёсках.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 8
Адзначце прыклады, у якіх схема правільна перадае сувязь аднародных членаў сказа: а) Яшчэ чыталі мы адзін аднаму свае вершы, правілі іх або нават і разам складалі вершаваныя творы для нашай насценнай газеты. [O, O або O]. б) Нямала пра гэта могуць расказаць помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, звычаі, абрады, а таксама апісанні родных мясцін пісьменнікамі мінулых стагоддзяў. [O, O, O]. в) На вуліцы, у дварах, каля будынкаў, уздоўж платоў – усюды ляжалі горы снегу з самымі вычварнымі паветкамі і карнізамі. [O, O, O, O]. г) Піліп Андрэевіч завярнуў лодку ў затоку, паціху заехаў у траву, рукамі злавіў качанятка, потым адвёз яго ў самы канец затокі, дзе чуўся крык старое качкі, і выпусціў на чыстую ваду. [O, O, O, O, O]. д) Кожную раніцу, з першымі промнямі сонца, ідуць на працу ў лес супрацоўнікі запаведніка: егеры, фенолагі, заолагі, батанікі, леснікі. [А: O, O, O, O, O].
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 9
Народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ нідзе і ніколі не забываў сваё роднае Палессе, аблогі яго балот і пушчаў, сакавітую зеляніну і разнатраўе шырокіх прыпяцкіх і прыдняпроўскіх лугоў, багацце рачулак і азярын, раздолле ўрадлівых палёў і духмяных садоў. Самымі дарагімі і незабыўнымі былі яго ўспаміны пра сваю радню, самабытных, непасрэдных і шчырых землякоў-палешукоў, непаўторныя Глінішчы, Юравічы, Тунёўшчыну, Тур’ю. Вызначце, які сродак сувязі сказаў ужыты ў тэксце: а) прыслоўе; б) займеннік; в) сінонімы; г) паўтор слоў; д) часціца.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 10
Народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ нідзе і ніколі не забываў сваё роднае Палессе, аблогі яго балот і пушчаў, сакавітую зеляніну і разнатраўе шырокіх прыпяцкіх і прыдняпроўскіх лугоў, багацце рачулак і азярын, раздолле ўрадлівых палёў і духмяных садоў. Самымі дарагімі і незабыўнымі былі яго ўспаміны пра сваю радню, самабытных, непасрэдных і шчырых землякоў-палешукоў, непаўторныя Глінішчы, Юравічы, Тунёўшчыну, Тур’ю. Вызначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў тэксце. Адказ запішыце словам.
Ответ 1: Ответ скрыт


Если Вы учитель, то Вы можете запустить этот тест на компьютерах и телефонах своих учеников. Ваши ученики проходят наш интерактивный тест, а мы Вам предоставляем всю информацию по тесту (ФИО ученика, баллы, оценка, время) и всё это бесплатно
Запустить тест       подробнее о сайте




help Помощь по сайту