VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.

клонировать тест

Тема теста: Сказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Описание:
Использовано: 15 раз


Вопрос № 1
Адзначце прыметы, уласцівыя аднародным членам сказа: а) Адказваюць на адно і тое ж пытанне; б) удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх сказаў; в) адносяцца да аднаго і таго ж слова; г) выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю; д) можна паставіць пытанне ад аднаго слова да другога.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 2
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі: а) Белая заслона снегу закрывала БУДЫНКІ І ДВАРЫ. б) Навокал усё ГУЛО, ТРЭСЛАСЯ, ВЫЛА, СКУГОЛІЛА... в) Ні КАНЦА ні КРАЮ не відаць пустыні. г) А журавель МАХАЎ І МАХАЎ аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгінастай шыяй, але дагнаць чародку не мог. д) Навокал СЦІШАНА, СТОЕНА радавалася цеплыні і сонцу поле.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 3
Адзначце сказы з двума радамі аднародных членаў: а) З тае восені можна было і спяваць, і размаўляць, і вучыцца на роднай мове. б) І неба, і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу цемрадзі. в) У гэтым крыку была і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей. г) Сустрэліся хваінка з ялінкаю, абняліся. д) Нічога не кажа бацька, маўчыць, упарта, сцята маўчыць.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 4
Адзначце сказы, у якіх азначэнні з’яўляюцца аднароднымі: а) Яна яшчэ доўга глядзіць на сумны пагорак, гразкую дарогу і бачыць над гэтай мясцінай той цёмны майскі адвячорак… б) Быў цёплы чэрвеньскі дзень. в) Можа, маці нагадаўся яе басаногі хлопчык Віця, віхрасты, рухавы і настойлівы? г) Байцы паўзлі па снежным полі і раптам у вячэрняй цішыні пачулі слабы чалавечы голас. д) А ў душы ўжо шырыліся, грымелі тугой пяшчотныя, дарагія ўспаміны з таго далёкага, што стала ўжо мінулым.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 5
Адзначце сказы, у якіх ёсць аднародныя выказнікі: а) Данік не сцярпеў, наважыўся быў устаць і расказаць, як усё было. б) Зарава пажару калыхалася над ракою, над лесам, запальваючы чырванню рэдкія хмурынкі ў небе. в) Жыццё неяк памеркла адразу, стала шэрым, панурым. г) Нас вабілі прыгоды, небяспечныя, але цікавыя падарожжы ў незнаёмыя краіны, пошукі скарбаў, сутычкі з ворагамі, пагоні, подзвігі, пазнанне свету, што быў далёка ад нас. д) Навокал непранікальная заслона снегу, дзе ўсё мітусілася, рухалася, хадзіла ходырам, бы ў нейкім тлумным дзікім танцы.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 6
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў патрэбна паставіць коску: а) Сын жа кінуўся да дзвярэй, з усяе сілы націснуў на клямку рукамі, выскачыў на двор _ і ўжо там моцна заплакаў. б) Пах напаўняў хату _ расплываўся па двары _ падбадзёрваў _ абуджаў радасць. в) Сякера гупала нячаста _ рытмічна. г) Праз гадзіну яны ўжо добра адышліся ад таго балота _ ды брылі па пахілым доўгім касагоры. д) Ні Міця _ ні я тады нават не здагадваліся, што цікавае ёсць і паблізу нас.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 7
Адзначце сказы, у якіх патрэбна паставіць двукроп’е: а) Побач з букетам ляжала шмат іншых кветак чырвоныя гваздзікі, ружы, белыя рамонкі. б) На сене валяліся вялікія і маленькія камякі, пер’е, пух усё, што засталося ад няўдалага гнязда. в) Патап Хведаравіч радаваўся сынавай падмозе, вучыў Якуба, як лячыць сосны, дубы, бярозы, яліны. г) Падышоў гружаны цягнік жалезныя платформы з гарматамі, некалькі закрытых вагонаў, дзясятак цыстэрнаў. д) На гэтым невялічкім вадаёме вадзілася шмат рыбы серабрыстыя карасікі, уюны, іншая драбяза.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 8
Адзначце прыклады, у якіх схема правільна перадае сувязь аднародных членаў сказа: а) Даўно павыгаралі, павылінялі кветкі, паблякла нават неба, і ўсё гэта, здавалася, было зараз аднаго рыжага колеру. [ O, O, O]. б) Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. [ і O, O і O ]. в) Грыбы, ягады, арэхі, шчаўе на лугавінах – усё неслі дамоў. [ O, O, O, O - А]. г) Як загадкавы чараўнік, раскладвае ён колеры, рэзкія, свежыя, без паўтаноў. [O, O, O ]. д) Выйдзе гарнастай на паляванне звечара, а то і ў вёску забрыдзе, а пад раніцу вернецца ў сваё сховішча і будзе чакаць там новага вечара. [O, O, O, а то і O, а O, O].
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 9
Высачэзныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвышаюцца над усімі і складаюць найбольшую славу зямлі, якая іх узгадавала. Але яны зусім не прыніжаюць высакароднай выносістасці карабельных сосен, кашлатых вастраверхіх ялін, кучаравых клёнаў і цяністых ліп, мускулістых вязаў і светлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы, і трапяткія асіны, і лагодныя таполі, і сціплыя вольхі… А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў, дзівосная сімфонія гукаў і шумаў!.. Вызначце, які сродак сувязі ўжыты для сувязі першых трох сказаў у тэксце: а) прыслоўі; б) займеннікі; в) сінонімы; г) паўтор слоў; д) часціцы.
   а
   б
   в
   г
   д

Вопрос № 10
Высачэзныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвышаюцца над усімі і складаюць найбольшую славу зямлі, якая іх узгадавала. Але яны зусім не прыніжаюць высакароднай выносістасці карабельных сосен, кашлатых вастраверхіх ялін, кучаравых клёнаў і цяністых ліп, мускулістых вязаў і светлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы, і трапяткія асіны, і лагодныя таполі, і сціплыя вольхі… А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў, дзівосная сімфонія гукаў і шумаў!.. Вызначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў тэксце. Адказ запішыце словам.
Ответ 1: Ответ скрыт


Если Вы учитель, то Вы можете запустить этот тест на компьютерах и телефонах своих учеников. Ваши ученики проходят наш интерактивный тест, а мы Вам предоставляем всю информацию по тесту (ФИО ученика, баллы, оценка, время) и всё это бесплатно
Запустить тест       подробнее о сайте




help Помощь по сайту