VS-9.com - бесплатный портал онлайн-школы для учителей и учеников
.
Крыжаванка "Каласы пад сярпом тваім"


Па гарызанталі:

1. Прозвішча сялянскай сям’і, у якую быў адданы на выхаванне галоўны герой.

3. Люты прыгоннік, стрыечны брат маці галоўнага героя.

5. Мянушка дзеда галоўнага героя.

9. Прозвішча галоўнага героя.

10. Імя жонкі галоўнага героя.

11. Далёкі продак галоўнага героя, «цёзка» рускага князя-пакутніка, якому разам з братам Барысам прысвечана першае вядомае жыціе.

12. Імя маці галоўнага героя.

13. Выкладчык універсітэта, славуты рускі лінгвіст, куратар навуковых прац галоўнага героя.

15. Прозвішча млынара, знахара.

18. Прозвішча, якое было нададзена дзецям галоўнага героя.

19. Імя цесця галоўнага героя.

20. Кіраўнік сялянскіх мас, якога малы Алесь выратаваў ад расправы пана.



Па вертыкалі:

2. Імя прыгоннай артысткі, маці дзяцей галоўнага героя.

3. Імя бабулі галоўнага героя.

4. Прозвішча цесця галоўнага героя, якое можна пазнаць у назве спарткомплекса Беларусі, што пад Мінскам.

6. Імя сына і бацькі галоўнага героя.

7. Славуты рускі пісьменнік, прылічаны да сваякоў галоўнага героя па лініі маці.

8. Імя дзеда галоўнага героя.

14. «Царственная» каханая прадзеда галоўнага героя.

16. Імя прадзеда галоўнага героя.

17. Імя брата К. Каліноўскага.






help Помощь по сайту